Канспект інтэграванага занятка
Тэма: “Зямля мая завецца Беларуссю…”
у старэйшай групе
Праграмныя задачы:
- Замацаваць уяўленні аб роднай краіне (назва, мова, сталіца), аб культурных славутасцях Мінска;
- Далучаць выхаванцаў да мастацкай літаратуры і тэатральнага мастацтва праз гульні, вершы, тэатралізаваную дзейнасць.
- Развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, навыкі разумення беларускай мовы, стымумяваць зносіны на беларускай мове;
- Выхоўваць любоў да Радзімы , павагу да дзяржаўнай сімволікі, пачуццё нацыянальнай свядомасці, гордасць за свой народ.
Матэрыялы і абсталяванне: вучэбна-наглядны дапаможнік “Старонкі роднай зямлі. Твая сталіца: тэатры Мінска”, прэзентацыя, мультымедыйная устаноўка, декарацыі і касцюмы да казкі “Пшанічны каласок”, мяч, карцінкі з элементамі герба, аудыазапісы , каласкі .
Папярэдняя работа: гутаркі, экскурсіі, чытанне вершаў, казак, разгляданне карцін, ілюстрацый, дыдактычныя гульні .
Ход занятку:
Выхавацель:
У нас сення шмат гасцей. Давайце з імі павітаемся, падаруем ім свае ўсмешкі, і яны нам усміхнуцца, бо ад усмешкі дзень становіцца святлейшы.
Дзецi: Добрай раніцы, дарагiя госцi!
Добрае ранне сонцу і птушкам,
Добрае ранне сынкам і дачушкам!
Добрае ранне ўсім добрым людзям.
Шчыра вітацца мы ўсе не забудзем!
Выхавацель: (чытае верш)
Зямля мая завецца Беларуссю,
Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся.
Прырода ў маім краі прыгажосцю
Падзівіць самага цікаўнейшага госця.
То белыя бярозкі-прыгажуні
Стаяць у кучцы ля сялянскай пуні.
То хвалі быстрай рэчкі, сіняй-сіняй,
І зайчык сонечны сяррод блакітнай плыні.
І лес яловы малады, дзе пяюць птушкі,
Блакіт скрабучыя сасновыя вярхушкі.
А ў небе кружыць у палёце бусел
Над краем, што завецца Беларуссю.
Выхавацель : На якой мове прагучаў верш?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: Беларуская мова – гэта цудоўная мова нашых бабуль, матуль.
Чаму наша мова называецца беларускай? У якой краіне мы жывём?
(Адказы дзяцей).
Выхавацель: так. Калі мы нарадзіліся і жывём у Беларусі, хто мы?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: Давайце паслухаем прыгожыя вершы пра нашу краіну .
1.Жывём мы ў мірнай краіне.
Яе Беларуссю завуць.
Пад небам праменістым, сінім
Гасцінныя людзі жывуць.
2.Мы садзім і кветкі, і дрэвы.
Нам птушкі, жывёлы – сябры.
У казкі, у цуды мы верым,
Пускаем да сонца шары.
3.Нам хораша ў нашай краіне.
Жыві, Беларусь, прыгажэй!
Пад небам праменістым, сінім
Хай божа цябе беражэ.
Выхавацель: якія дзяржаўныя сімвалы нашай краіны вы ведаеце?
(Адказы дзяцей, адказы суправаджаюцца паказам слайдаў)
Выхавацель: паглядзіце ўважліва на сцяг Беларусі. Якія колеры вы бачыце?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: У кожнага колеру свой сэнс.
Чырвоны колер – гэта сімвал адвагі, радасці, шчасця і сонейка.
Зялёны колер- гэта сімвал багатай прыроды, якую мы вельмі цэнім і аберагаем.
Белы колер – гэта сімвал свабоды, чысціні думкаў і ўчынкаў беларускіх людзей, павагі да сваёй Радзімы.
Выхавацель: А цяпер паглядзіце на герб нашай краіны. Што вы бачыце на ім?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: Наш герб паведамляе шмат цікавага аб нашым народзе.
У верхняй частцы герба гарыць чырвоная зорка – сімвал мужнасці нашага народа. З ільну (блакітныя кветачкі на гербе) людзі навучыліся рабіць адзенне, сурвэткі, рушнікі. Канюшына (ружовыя кветкі) – лепшая ежа для жывёл. Каласы на гербе нашай краіны абвіты чырвона – зялёнай лентай з надпісам “Беларусь”. Снапы калоссяў – сімвал галоўнага багацця людзей – хлеба.
Я упэўнена , што зараз вы лёгка адшукаеце сімвалы нашай роднай Беларусі сярод іншых выяў. Падыдзіце,калі ласка да стала, адшукайце і назавіце сімвалы Беларусі.
(Дзеці выконваюць заданне)
Выхавацель: Малайцы, давайце крыху адпачнем і пагуляем у беларускую народную гульню .
Гульня «Ходзіць ліска ла ваконца ».
Задачы: удасканальваць навыкі бегу ўрассыпную; развіваць спрыт, арыенціроўку, хуткасць рэакцыі.
Матэрыял: маска лісы.
Рухі: імітаваць паводзіны і рухі лісы — хадзіць урассыпную, як ліса; уцякаць у «норку» пасля слоў «прэч ад нас».
Ходзіць ліска ля ваконца,
Маніць дзетак каля плетак:
“Ах, вы, дзеткі, многа вас”.
Дзеці: Рыжа шапка, прэч ад нас! (3 разы)
Выхавацель: А ці ведаеце вы сталіцу Беларусі?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: Так . Мінск –галоўны горад, сталіца нашай краіны . Гэта сучасны вялікі горад , у якім есць шырокія праспекты, плошчы , паркі і скверы, шмат прыгожых будынкаў.
Я прапаную вам скласці з разрэзаных карцінак выявы вядомых будынкаў Мінска. Спадзяюся , што вы пазнаеце гэтыя будынкі і скажаце , што там знаходзіцца.
(Дзеці выконваюць заданне: складваюць з разрэзаных карцінак выявы тэатра оперы і балету, тэатра лялек, тэатра юнага гледача).
Выхавацель:
Ці пазналі вы гэты будынак?
Што гэта за будынак?
Што у ім знаходзіцца?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: Так . Гэта будынкі тэатраў Мінска. Паглядзіце, якія яны велічныя і прыгожыя.
(Прэзентацыя “Тэатры Мінска”)
Выхавацель: Тэатры бываюць рознага прызначэння. У драматычным тэатры паказваюць спектаклі вясёлыя і сумныя. У тэатры оперы і балета ў балетных пастаноўках танцоры і балерыны пад музыку распавядаюць гісторыю пры дапамозе прыгожых рухаў, гэта значыць, мовай танца. У оперы акцёры не размаўляюць на сцэне, а пра ўсё спяваюць. У тэатры ж юнага гледача праходзяць пастаноўкі для дзяцей. Загрымераваныя акцёры на сцэне выконваюць ролі розных персанажаў . У лялечных спектаклях- кіруюць лялькамі і агучваюць іх сваімі галасамі.
Тэатр - гэта дзівоснае месца, чароўны свет мастацтва, пераўвасаблення, мары. Там магчыма і пасмяяцца і паплакаць , часам ёсць над чым задумацца, чаму здзівіцца , а чаму і павучыцца.
Вельмі часта у Тэатры лялек, Тэатры юнага гледача адбываюцца спектаклі паводле казачных сюжэтаў. А вы любіце казкі?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель: Шмат казак ёсць на свеце. У даўнія часы, калі простый людзі яшчэ не ўмелі пісаць, яны расказвалі адно аднаму, сваім дзецям розныя цікавыя казкі. Героямі казак былі жывёлы, а таксама выдуманныя істоты. Жывуць яны ўжо доўга-доўга. І няма на зямлі таго чалавека, які б іх не любіў. Сёння мы пагаворым аб казках складзеных беларускім народам. Гатовы?
(Адказы дзяцей)
Выхавацель:А зараз я хачу даведацца, якія вы знаўцы беларускіх казак.
- Якімі словамі пачынаецца казка “Курачка-рабка”?
- Что крычаў пеўнік, калі яго схапіла ліса?
- Якімі словамі пачынвецца казка “Сынок-з-кулачок”?
- Что казала Каза-манюка кожны раз дзеду, калі вярталася з пашы?
- Якімі словамі заканчваецца казка “Піліпка-сынок”?
- Якімі словамі заканчваецца казка “Як курачка пеўніка ратавала”?
Выхавацель: Малайцы! Давайце крышачку адпачнем.
Фізкультхвілінка
Як толькі сонейка прачнецца, (рукі угору)
За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)
Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)
Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)
Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)
І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)
Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)
Зірні ў наша аконца!”
Выхавацель: А зараз зірніце сюды . На стале ляжаць карцінкі, на якіх намаляваны героі з казак з розным настроем. Вам трэба знайсці пару, вызначыць настой гэтых герояў , скласці пазл і назваць казку.
Выхавацель: Малайцы! А зараз звярніце ўвагу на экран. Разгледзьце уважліва малюнкі і адкажыце, якая гэта казка?
Выхавацель: Так. Гэта казка “ Пшаничны каласок”.
(Адказы дзяцей )
Выхавацель: Я прапаную вам адчуць сябе ненадоўга артыстамі ,як у сапраўдным тэатры і выканаць вершаваную інсцэніроўку поводле казкі “Пшанічны каласок”.
…Некалі жылі-былі
Разам на адным двары:
Курка Сакатушка,
Заўсёды весялушка,
А яшчэ гусак Шыпун
Ды індык, што Балбатун.
Сакатушка з сонейкам
Дзень свой пачынала,
Адпачнуць нават хвілінку
Ёй не выпадала.
Курачка (кліча сваіх куранятак).
Кураняткі, хопіць спаць,
Трэба сметнік разграбаць.
Часу разважаць няма,
Хопіць працы да цямна.
(Выбягаюць кураняткі.)
1-е куранятка.
Мама, мамачка, не злуйся,
І за нас ты не хвалюйся.
2-е куранятка.
Нашай маме дапаможам,
Мы ўсё на свеце можам.
3-е куранятка.
Вельмі будзем мы старацца,
Сорам дзеткам ленавацца.
(Пачынаюць разам з маці працаваць.)
Казачніца.
Выйшаў тут Шыпун-гусак
Ды павёў гаворку так...
Гусак (паважна).
І навошта працаваць,
Калі можна паляжаць.
(Кураняты не звяртаюць на яго ўвагі.)
І навошта мне турботы,
Лягу, адпачну ля плоту.
(Махнуўшы крылом, ідзе да плоту.)
Казачніца.
Тут з’явіўся і Індык,
Каля сябра сеў, прынік,
Дзюбнуў спелыя парэчкі,
З Гусаком уступіў у спрэчку.
Індык.
Што дарэмна час марнуеш,
Тут разлёгся, не працуеш?
Гусак.
Усялякая работа —
Гэта так усё, дурнота.
Хай працуюць да цямна,
У каго розуму няма.
Індык.
Твая праўда! Ты, Гусак,
Гаварыць заўжды мастак.
Што ж, давай адпачываць
Ды на дурняў паглядаць.
Казачніца.
Раптам Курачка ля плоту,
Пакапаўшыся ў ахвоту,
Знайшла нейкі каласок
Ды падала галасок.
Курачка.
Ко-ко-ко! Сюды, сябры,
Знайшла нешта на двары.
(Да яе падыходзяць Гусак і Індык.)
Гусак.
Гм… Сцяблінка, валасок,
То ж пшанічны каласок!
Індык.
Смецце! Толькі і ўсяго,
Трэба выкінуць яго!
Курачка (ківаючы галавой).
А-я-яй! Ці можна ж так, Вас не зразумець ніяк?!
(Разважаючы.)
Ведаю, што з ім зрабіць:
Яго трэба змалаціць,
Потым аднясці на млын…
Гусак (перабіваючы).
Гаспадыня! Сядзь, астынь!
Нават у самым цяжкім сне
Гэта ўсё не для мяне.
Індык (здзіўлена).
І навошта нам турботы? Я стаміўся ад работы.
(Гусак з Індыком зноў адыходзяць да плоту.)
Курачка.
Гультаёў я не люблю,
Зараз дзетак пазаву.
Каб прысмакаў нам прыдбаць,
Трэба шмат папрацаваць.
(Курачка разам з кураняткамі пачынаюць зноў працаваць — імітуюцца розныя дзеянні).
Казачніца.
Кураняткі разам з маці
Былі спрытнымі да працы.
І да вечара яны
Працавалі, як маглі.
Рашчынілі цеста,
Накалолі дроў,
Запалілі ў печы…
Хутка пах пайшоў!
(Гусак з Індыком, лежачы каля плоту, ловяць носам паветра.)
Індык.
Як заплюшчу вочы, мне
Усё прысмакі ў галаве.
Не магу я больш трымацца,
Трэба ў госці сабірацца.
Гусак.
Так, усюды смачны пах,
Ён такі займеў размах!
Не магу і я трымацца,
Пойдзем, сябра, частавацца.
(У гэты час кураняткі выносяць прысмакі, ставяць на стол і разам з маці пачынаюць частавацца.)
1-е куранятка.
Мы прысмакаў напяклі,
Мяккіх і румяных!
2-е куранятка.
Ды такіх пахучых,
Ды такіх духмяных!
3-е куранятка.
Як тут утрымацца? Трэба частавацца!
Гусак з Індыком.
Добры вечар, вось і мы,
Так да вас спяшаліся.
Вы, напэўна, рады,
Што нас дачакаліся.
Курачка.
Шаноўныя панове,
Прыняць вас не гатовы.
Няма месца за сталом,
Хто жыць любіць гультаём.
Казачніца.
Вось і скончылася казка.
Для дзяцей тут ёсць падказка.
Зразумелі вы ці не?
Адкажыце зараз мне.
Выхавацель: Як вы думаеце, чаму вучыць казка?
(Пасля прадстаўлення наладжваецца гутарка. Дзеці разважаюць, як яны зразумелі сэнс казкі.)
Выхавацель: Якія прыказкі і прымаўкі вы ведаеце? Што мы адкажам героям гэтай казкі?
• Хто не працуе, той і не есць.
• Не будзь ласы на чужые каўбасы.
• Праца гадуе, а лянота марнуе.
• Малая пчала, ды і тая працуе.
• Без працы няма чаго хлеб шукаці.
• Якая справа - такая і слава.
• Нічога само не зробіцца.
• Хто працуе, той і мае.
Выхавацель: Так, вы малайцы! Хачу пажадаць вам, каб вы ніколі не забывалі пра нашу багатую нацыянальную спадчыну, традыцыі свайго народа і ганарыліся тым, што вы жывеце на прыгожай і багатай зямлі пад назвай Беларусь!
Танец “Колосок”
На заканчэнне я хачу даведацца, ці цікава вам было сёння?
Гэта вясёлае сонейка, а гэта блакітнае воблачка, а вось тут праменьчыкі сонейка і кропелькі дажджу. Каму падабалася падарожжа -бярэ праменьчыкі і кладзе да сонейка, а каму было крыху сумна - бярыце кропелькі і кладзіце да воблачка.
Літаратура
- Вучэбная праграмма дашкольнай адукацыі, Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012.
- Дубініна Д.М., Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору, Мінск “Новае знание”, 2016.
- Н.М. Еўдакімава. – Твая сталіца: тэатры Мінска: (от 5 до 7 гадоў): вучеб. нагляд. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Н.М. Еўдакімава – Мінск: Народная асвета, 2016. – 16 с.– (Серыя «Старонкі роднай зямлі »).
- Старжінская Н.С., Дубініна Д.М., Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў, Мінск “Аверсэв”, 2017
Прэзентацыя да занятка
https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/ds2zhitkovichi/library/Презентация_1.pptx
Канспект занятка
па адукацыйнай вобласці “Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін”
Тэма: “Па старонках роднай мовы”
у сярэдняй групе
https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/ds2zhitkovichi/library/развіцце_маўлення_2.docx